06.10.2020 15:36

Вынікі агляду-конкурсу «Лепшы ветэранскі падворак-2020»

Падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшы ветэранскі падворак-2020», які раённая арганізацыя ветэранаў правяла пры падтрымцы раённага Савета дэпутатаў і раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Вольга Шамшур – пераможца агляду-конкурсу ў намінацыі «Кветкавая фантазія». Вольга Шамшур – пераможца агляду-конкурсу ў намінацыі «Кветкавая фантазія». "Маладзечанская газета"

— Пярвічныя ветэранскія арганізацыі сумесна з сельскімі і Радашковіцкім гарпасялковым выканаўчымі камітэтамі дасылалі на конкурс фота- і відэаматэрыялы. Члены журы, прэзідыума раённага савета ветэранаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады вызначылі пераможцаў. Пры падвядзенні вынікаў улічвалі ў комплексе добраўпарадкаванне сядзіб, прымяненне архітэктурных форм з прыроднага матэрыялу, наяўнасць падсобнай гаспадаркі, актыўную жыццёвую пазіцыю. Пераможцы будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі, падзякамі раённага Савета дэпутатаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў і савета ветэранаў, а таксама памятнымі падарункамі, — каменціруе старшыня журы, старшыня савета раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Шафаловіч.

Пераможцам агляду-конкурсу «Лепшы ветэранскі падворак» прызнана Тамара Алісейка (Лебе-
дзеўская пярвічная арганізацыя ветэранаў). Другое месца ў Мікалая Маскалевіча (Палачанская «пярвічка»), трэцяе — у Любові Сірыська (Красненская «пярвічка»).

Вызначаны і пераможцы ў намінацыях: «Ад прыроды — матэрыял, ад гаспадароў — талент» — Генадзій Чашчын (Гарадоцкая «пярвічка»), «Кветкавая фантазія» — Вольга Шамшур (Хажоўская «пярвічка»), «Я на падворку не адзін» — Вячаслаў Рабушка (Радашковіцкая сельская пярвічная арганізацыя ветэранаў).

За вялікую работу па добраўпарадкаванні сваіх прысядзібных участкаў і актыўны ўдзел у конкурсе адзначаны таксама Генадзій Пустаход, Ніна Канапелька, Валерый Яблонскі, Сяргей Пакроўскі, Галіна Шаўлюк, Віктар Кардаш, Міхаіл Буцэнь, Раіса Шаўчэнка, Зінаіда Акульская, Таццяна Голуб, Святлана Сізова, Лідзія Шчыгельская.

Пра некаторых руплівых гаспадароў мы расказвалі ўжо на старонках газеты ў рубрыцы «Наша сядзіба». Будзем працягваць гэту тэму і надалей. З вялікім задавальненнем завітаем на сядзібы нашых паважаных пераможцаў, папросім іх падзяліцца сакрэтамі добраўпарадкавання, вядзення гаспадаркі, вырошчвання кветак, пладовых дрэў і кустоў.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

 

Прочитано 702 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить