Хлопчык нарадзіўся ў Таццяны Сотнікавай.
Дарэчы, мінулы год завяршыў таксама прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва: сын Алены Якубоўскай нарадзіўся 31 снежня ў 17.57.
Як паведаміла нам намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы па дзяцінстве і родадапамозе Наталля Свірыда, за мінулы год у раёне з’явілася на свет 1616 малышоў (у 2015-м іх было 1638). Нягледзячы на зацішша ў навагоднюю ноч, першыя дні 2017-га выдаліся «ўраджайнымі». На раніцу 4 студзеня ў раддоме было 15 нованароджаных, і з кожным днём колькасць новых маленькіх жыхароў Маладзечаншчыны павялічваецца. Няхай растуць яны здаровымі і шчаслівымі і заўсёды радуюць сваіх бацькоў!