27.12.2016 13:06

Все про кредиты «Беларусбанка» на жилье и про строительные сбережения

Той час, калі можна было атрымаць бясплатна кватэру (няхай і пасля доўгага стаяння ў чарзе), памятаюць хіба толькі людзі старэйшага пакалення. Цяпер, каб набыць жаданыя квадратныя метры, неабходна ці то адкладваць грошы, ці то карыстацца банкаўскімі крэдытамі.

Все про кредиты «Беларусбанка» на жилье и про строительные сбережения "Маладзечанская газета"

Яшчэ колькі гадоў таму атрымаць такую фінансавую дапамогу было няцяжка. Актыўна вялося будаўніцтва жылля, фарміраваліся кааператывы, выдзялялася дастаткова крэдытаў, у тым ліку льготных, пад прымальныя працэнты. Аднак эканамічны крызіс негатыўна адбіўся і на банкаўскай сістэме. Узяць грошы на пакупку ці будаўніцтва той жа кватэры стала праблематычна з-за вялікіх працэнтаў. Пад ільготнае фінансаванне трапляюць толькі асобныя катэгорыі насельніцтва.

Расказаць аб тым, як з дапамогай банка набыць жаданае жыллё, мы папрасілі намесніка дырэктара — начальніка цэнтра рознічнага бізнесу філіяла №601 ААТ «ААБ Беларусбанк» Дануту ПАТАШ.

— Беларусбанк працягвае выдзяляць крэдыты на будаўніцтва жылля, у тым ліку і льготныя, — сказала Данута Іванаўна. – Аднак колькасць апошніх абмежаваная. Крэдыт на льготных умовах, які мы цяпер выдаём на будаўніцтва, прадугледжвае выплату 12 працэнтаў гадавых. Гэта працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомасць, паменшаная на 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Тэрмін яго пагашэння – 15 гадоў. Ён выдаецца грамадзянам, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, не дасягнулі пенсіённага ўзросту і маюць пастаянны даход. Памер крэдыту, з аднаго боку, залежыць ад даходу чалавека, з іншага — не павінен перавышаць 75 працэнтаў кошту будаўніцтва. Для мнагадзетных сем’яў, якія маюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей на дату заключэння крэдытнага дагавора, — 95 працэнтаў. Асаблівасць крэдыту ў тым, што ў выпадку пераразліку кошту жылля ў час будаўніцтва павелічэнне яго памеру не прадугледжана. Улічваючы абмежаваны час на збор дакументаў і невялікі ліміт выдзеленых сродкаў, у нашым філіяле прынята каля 10 пакетаў дакументаў на вышэйзгаданы крэдыт. І гэта, як кажуць, кропля ў моры жадаючых.

— Што Беларусбанк можа прапанаваць тым, хто не падыходзіць пад умовы льготнага крэдытавання, не стаіць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, але хоча пабудаваць ці купіць кватэру?
— Мы прапануем крэдыт на фінансаванне набыцця нерухомасці на агульных падставах тэрмінам да 15 гадоў. Працэнтная стаўка па ім – гэта стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка плюс тры працэнтныя пункты. На сёння гэта 21 працэнт гадавых. Маладым і мнагадзетным сем’ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзяляецца фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах згодна з нормамі, якія прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб выдзяленні маладым і мнага-
дзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы» (№585 ад 22 кастрычніка 2007 года). Дарэчы, па крэдытах на льготных умовах пад 12 працэнтаў гадавых такой  фінансавай падтрымкі няма.

— Апошнім часам шмат увагі надаецца сістэме будаўнічых зберажэнняў…
— Гэта таксама адна з магчымасцей вырашыць жыллёвую праблему, хаця да яе многія ставяцца з асцярогай. І дарэмна. Сістэма будаўнічых зберажэнняў складаецца з двух этапаў: назапашванне ўласных сродкаў і крэдытаванне. Спачатку адкрываецца жыллёва-накапляльны ўклад пад працэнтную стаўку рэфінансавання. Неабходная сума можа збірацца ад 19 месяцаў да 7 гадоў (улічваючы індывідуальныя магчымасці). У выніку памер гэтай часткі павінен складаць 25 працэнтаў ад плануемага кошту, напрыклад, кватэры, астатняе — крэдыт банка тэрмінам да 20 гадоў. Працэнты па крэдыце — стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка плюс адзін працэнтны пункт альбо сярэднеўзважаная стаўка рэфінансавання Нацбанка за перыяд з месяца заключэння дагавора жыллёвых накапленняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавора, павялiчаны на адзін працэнтны пункт.

Памер крэдыту залежыць ад велічыні грашовых сродкаў, вызначаных па выніках зберагальнага этапу, а таксама ўлічваецца крэдытаздольнасць грамадзяніна. Калі ж яго даход не дазваляе атрымаць неабходны памер крэдыту, то па рашэнні крэдытнага камітэта ў яго сукупны даход могуць уключацца даходы паручыцеля з ліку блізкіх сваякоў, членаў сям’і. Атрымаць крэдыт можна на працягу аднаго года з дня заканчэння дагаворнага тэрміну зберагальнага этапу. Як і пры выдачы крэдыту на фінансаванне набыцця нерухомасці на агульных падставах тэрмінам да 15 гадоў, дзейнічае Указ Прэзідэнта «Аб выдзяленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы».

Пры карыстанні сістэмай будаўнічых зберажэнняў ёсць яшчэ адзін прыцягальны момант. Чалавек, назапасіўшы сродкі, можа перадаць сваё права на атрыманне крэдыту іншай асобе (бацькі – дзецям, унукам і г.д.). Выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам робіцца раўнамернымі ўзносамі, што дазваляе планаваць выдаткі сямейнага бюджэту на працяглы перыяд часу.

Прочитано 1999 раз Последнее изменение 27.12.2016 13:06
Алена Лашук

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.