15.02.2020 16:15

Зіма – час абразаць дрэвы

Фарміраванне крон дрэў – традыцыйная работа для камунальных службаў у халодную пару года, пакуль руху соку няма. Праводзіцца яна і ў Маладзечне.

Обрезка деревьев в Молодечно. Обрезка деревьев в Молодечно. "Маладзечанская газета"

Як паказвае практыка, такое радыкальнае ўмяшанне не шкодзіць зялёным насаджэнням. Наадварот, пасля яго стымулюецца рост маладых пабегаў. Абрэзка патрэбная, каб выдаліць сухія і хворыя галіны, сфарміраваць крону, амаладзіць пасадкі.
Яшчэ абрэзка дапамагае ў стварэнні камфорту і бяспекі жыхароў. Важна, каб галіны дрэў не зацянялі вокны дамоў, дарожныя знакі, не перашкаджалі прахожым, не дакраналіся да электрычных правадоў. Адпаведныя работы арганізуюцца згодна з тэхналагічнымі картамі і праводзяцца рэгулярна.

Так, адразу пасля абрэзкі алея можа і не выглядае занадта прэзентабельна. Аднак ужо вясной дрэвы пакрыюцца маладой лістотай і пачнуць выконваць свае асноўныя функцыі – ачышчаць паветра, даваць цень, зніжаць шум на вуліцы і паднімаць настрой гараджанам.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/6339-zima-chas-abrazats-drevy.html#sigProId3d6754e5b3
Прочитано 541 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.