30.12.2019 16:45

Раённае дабрачыннае навагодняе свята ў Маладзечне (фота)

Пясочныя малюнкі, аквагрым, бяспройгрышная латарэя, конкурсы на кемлівасць і спрытнасць, а яшчэ салодкія падарункі, захапляльнае тэатралізаванае прадстаўленне. Усё гэта засталося яркім успамінам дабрачыннага навагодняга свята, якое адбылося ў Палацы культуры з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Горлава.

Момант свята. Момант свята. "Маладзечанская газета".

На свята атрымалі запрашэнне найперш вучні, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, творчасці, спорце, а таксама дзеці з сем’яў сацыяльных катэгорый.

З прывітальнымі словамі Юрый Горлаў звярнуўся да ўсіх гасцей. Асаблівыя словы адрасаваў хлопчыкам і дзяўчынкам:
-- Хтосьці з вас пайшоў у першы клас альбо ўжо закончыў школу, перамог у алімпіядзе, спаборніцтвах ці конкурсе. Безумоўна, у кожнага з вас ёсць талент і свае вяршыні. І вельмі важна нам, дарослым, своечасова ўбачыць вашы здольнасці, дапамагчы раскрыцца ім і падтрымаць лепшыя пачынанні.

Прысутныя з задавальненнем адправіліся ў «Навагоднія прыгоды ў краіне жаданняў» -- менавіта так называлася тэатралізаванае прадстаўленне, якое падрыхтавалі работнікі Палаца культуры. Таксама былі арганізаваны шматлікія забаўляльныя пляцоўкі.

Поўнасцю матэрыял у "Маладзечанская газеце" - за суботу, 4 студзеня.

Ірына РАБУШКА.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/5980-rajonnae-dabrachynnae-navagodnyae-svyata-maladzechne-fota.html#sigProId489bd430bd
Прочитано 1018 раз Последнее изменение 30.12.2019 16:45
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.