29.11.2019 10:31

В Молодечно вручили удостоверение депутата

У Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэце пасведчанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ўручылі Людміле Канановіч, якая атрымала перамогу на нядаўніх парламенцкіх выбарах.
Людміла Канановіч абраная дэпутатам на другі тэрмін.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай гарадской выбарчай акругі №72 Жанна Карповіч павіншавала Людмілу Канановіч і ўручыла ёй пасведчанне дэпутата. Старшыня акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай гарадской выбарчай акругі №72 Жанна Карповіч павіншавала Людмілу Канановіч і ўручыла ёй пасведчанне дэпутата. "Маладзечанская газета"

— У час сустрэч з выбаршчыкамі, на перадвыбарных пікетах я чула ад грамадзян шмат прапаноў, якія тычацца як заканадаўства, так і добраўпарадкавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, маладзёжнай палітыкі. Буду старацца апраўдаць давер сваіх выбаршчыкаў. Спадзяюся, што дзякуючы сумесным намаганням мы зможам шмат зрабіць дзеля развіцця нашага грамадства, на карысць любімага горада і яго жыхароў. Сардэчна дзякую маладзечанцам, якія падтрымалі мяне на ўсіх этапах выбарчай кампаніі — у час вылучэння кандыдатам у дэпутаты і ў час галасавання, — сказала Людміла Мікалаеўна.

Парламентарый ацаніла высокі прафесіяналізм членаў акруговай выбарчай камісіі па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72, якія займаліся арганізацыяй найважнейшай грамадска-палітычнай кампаніі і былі ў той дзень запрошаны на цырымонію. Дэпутат адзначыла таксама важную ролю сваіх давераных асоб у поспеху агітацыйнай кампаніі.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/5822-v-molodechno-vruchili-udostoverenie-deputata.html#sigProId3f59a355fe
Прочитано 882 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.