27.08.2019 16:29

Для кого бронируются рабочие места?

Прадстаўнікі 74 арганізацый-наймальнікаў былі запрошаны на семінар, арганізаваны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Асноўным пытаннем мерапрыемства было ўстанаўленне броні для прыёму на работу асобных катэгорый грамадзян.

Як падкрэслівалася на семінары, у горадзе і раёне ёсць людзі, якія не могуць канкурыраваць на роўных умовах на рынку працы. Гэта інваліды, бацькі ў мнага-
дзетных сем’ях, маці або бацька ў няпоўных сем’ях, асобы, якія ўпершыню шукаюць работу, людзі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Аблегчыць для іх пошук работы заклікае адпаведная пастанова Савета Міністраў нашай краіны.

Прадстаўнікі арганізацый-наймальнікаў атрымалі інфармацыйныя пісьмы, у якіх пералічаны катэгорыі прэтэндэнтаў на броню, а таксама даведзена тэматычная прававая інфармацыя. Адказы на пытанні анкеты будуць улічаны пры распрацоўцы рашэння райвыканкама па ўстанаўленні броні для прыёму на работу грамадзян на наступны год.

— Кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання павінны ўлічваць, што шэраг мерапрыемстваў па працаўладкаванні некаторых катэгорый грамадзян могуць быць прафінансаваны з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Дзякуючы броні для прыёму на работу вырашаюцца многія сацыяльныя пытанні. А для асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, і абавязаных грамадзян броня мае немалаважнае значэнне для прафілактыкі правапарушэнняў, — падкрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мучынская.

 

Прочитано 813 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.