14.08.2018 8:38

Молодечненские электросети возглавил Павел Горудко

Філіял «Маладзечанскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» 25 ліпеня ўзначаліў Павел Гарудка.

Молодечненские электросети возглавил Павел Горудко "Маладзечанская газета"

Нарадзіўся Павел Сяргеевіч у нашым горадзе ў кастрычніку 1978 года. Вучыўся ў СШ №2. У 1997-м з адзнакай закончыў Маладзечанскі палітэхнікум. Праз чатыры гады атрымаў дыплом Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

У Маладзечанскіх электрасетках Павел Гарудка займаў пасады інжынера службы рэлейнай аховы і аўтаматыкі, начальніка службы ізаляцыі і абароны ад перанапружання. У жніўні 2015 года яго прызначылі галоўным інжынерам прадпрыемства.

Павел Горудко.


Новы кіраўнік жанаты, мае чацвярых дзяцей (тры дачкі і сын). У вольны час захапляецца валейболам і більярдам, удзельнічае ў спартыўна-масавых мерапрыемствах.

-- Заўсёды бачыў сябе ў энергетыцы, -- адзначыў Павел Гарудка. – Галоўнае для мяне – забяспечыць надзейнае, якаснае і безаварыйнае забеспячэнне спажыўцоў цяплом і электраэнергіяй. Упэўнены, што з гэтай задачай калектыў прадпрыемства абавязкова справіцца.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 3819 раз Последнее изменение 14.08.2018 8:38
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.