23.09.2023 14:43

Хлебаробам паклонімся ў пояс

На галоўнай сцэне ўрачыста адкрыў свята старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў.

 

У прывітальным слове Юрый Мікалаевіч падвёў вынікі жніва, падзякаваў сельскім працаўнікам за самаадданую працу. Па шматгадовай традыцыі па выніках жніва былі ўзнагароджаны кіраўнікі лепшых сельскіх гаспадарак, аграномы, інжынеры, іншыя спецыялісты, камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі. Таксама хлебаробаў павіншавалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Зарына Бова, старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аксана Бельская, старшыня Маладзечанскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Фурс, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Святлана Чыжыкава, старшыня раеннага савета агапрамысловага саюза Дзмітрый Грамовіч. Многія аграрыі былі адзначаны граматамі і падзякамі.

 

 

На свяце прысутнічала дэлегацыя горада-пабраціма Светлы Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з кіраўніком муніцыпальнай акругі «Светлаўская гарадская акруга» Сяргеем Беўзам.

Завяршылася ўрачыстасць перадачай эстафеты «Дажынак» ад пасёлка Чысць аграгарадку Аляхновічы.

Выдатным музычным падарункам для ўсіх удзельнікаў свята сталі выступленні лепшых калектываў і выканаўцаў раёна.

 

Больш падрабязна аб свяце чытайце ў бліжэйшым нумары «Маладзечанскай газеты».

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 564 раз Последнее изменение 23.09.2023 14:43
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.