23.09.2023 11:33

Духмяным караваем Чысць гасцей вітае

Сёння у пасёлку Чысць праходзіць раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023».

Парад-шэсце прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Ганаровых гасцей свята на чале са старшынёй Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрыем Горлавым ля сімвалічнай брамы сустрэлі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Гаспадар і Гаспадыня запрасілі дэлегацыю гасцей на малую сцэну для прагляду святочнага парада-шэсця прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Яго распачала сельскагаспадарчая тэхніка. Наперадзе калоны -- збожжаўборачныя камбайны, за імі -- трактары, грузавыя аўтамабілі, іншая тэхніка. Завяршае калону трактар «Віпоша», у якім юныя ўдзельнікі парада вітаюць удзельнікаў свята.

Ганаровага права несці Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь удастоены навучэнцы Чысцінскай сярэдняй школы, Герб Маладзечанскага раёна -- навучэнцы Красненскай сярэдняй школы.

Госці віталі сімвал ураджайнасці -- Багача і Багатух, а таксама Жытніцу -- сімвал каласістых палёў.

Апладысментамі сустракалі прысутныя дэлегацыі прадстаўнікоў сельскіх гаспадарак, якія неслі святочныя снапы і караваі -- сімвалы ўраджаю гэтага года. Акрылі шэсце гаспадаркі, якія па выніках уборачнай кампаніі сёлета дасягнулі найвышэйшых вынікаў: ААТ «Гарадзілава» на чале з дырэктарам Дзмітрыем Грамовічам, ААТ «Палачаны», якое ўзначальвае Сяргей Боган, філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» на чале з кіраўніком Людмілай Лымар.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 729 раз Последнее изменение 23.09.2023 11:33
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.