19.09.2023 11:20

Раённыя «Дажынкі» запрашаюць!

23 верасня ў пасёлку Чысць пройдзе фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023». Пачатак у 10.00.

У праграме свята парад тэхнікі, святочнае шэсце «Адзіны шлях да хлеба», розыгрыш білетаў на канцэрты творчых калектываў раёна.

У 12.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне лепшых прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Гасцей і ўдзельнікаў «Дажынак» чакаюць канцэрт з удзелам творчых калектываў раёна «І хлебам, і песняй», дыскатэка «Весялуха NEW», святочны феерверк.

На працягу свята будуць працаваць горад майстроў, дзіцячая пляцоўка (батуты, інтэрактыўныя гульні, квэсты і інш.), гандлёвыя рады, фотазоны.

Прочитано 141 раз Последнее изменение 19.09.2023 11:20
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.