04.08.2023 12:44

На Маладзечаншчыне ёсць тысячнікі!

У ААТ «Палачаны» віталі лепшых прадстаўнікоў уборачнай кампаніі -- 2023

У ліку тых, хто з прывітальнымі словамі звярнуўся да іх, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Давыдок, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анатолій Фурс, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Палачаны» Сяргей Боган, намеснік дырэктара ААТ «Гарадзілава» Алена Макрыцкая.

Да віншаванняў таксама далучыліся прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Падзячнымі пісьмамі райвыканкама адзначаны экіпаж тысячнікаў ААТ «Палачаны» -- старшы камбайнер Іван Батура і камбайнер Сяргей Дудзіч, трактарысты-машыністы ААТ «Гарадзілава» Дзяніс Гнілазуб і Раман Гінцяк.

Лепшыя прадстаўнікі ўборачнай кампаніі атрымалі грашовыя прэміі ад гаспадарак, у якіх працуюць, падарункі ад раённага галіновага прафсаюза і РГА «Белая Русь».

Святочны настрой стваралі работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Больш падрабязна -- у адным з наступных нумароў «МГ».

Прочитано 285 раз Последнее изменение 04.08.2023 12:44
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.