26.06.2023 8:23

СЁННЯ -- ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры!

В качестве иллюстрации В качестве иллюстрации

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія адна з найважнейшых у сістэме праваахоўных органаў. Пракуратура як гарант унутранай стабільнасці і бяспекі дзяржавы і раёна ўносіць важкі ўклад у абарону правоў грамадзян, адстойвае інтарэсы грамадства. Ад гэтага шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры насельніцтва.

Мужнасць, рашучасць, прынцыповасць і чалавечнасць -- гэтыя якасці характэрныя для супрацоўнікаў пракуратуры. Упэўнены, што вы і надалей будзеце з гонарам выконваць свой грамадзянскі і службовы доўг.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам службы, якія перадалі маладому пакаленню вопыт у справе ўмацавання законнасці. Прыемна, што цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў пракуратуры захоўвае і прымнажае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.

Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, сілы, адвагі і асабістага дабрабыту. Няхай дома вас заўсёды чакаюць цеплыня, клопат і любоў блізкіх!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Прочитано 286 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.