23.01.2023 8:17

Будучыня Міншчыны ў нашых руках!

У Палацы культуры адбылася абласная ўрачыстасць, прысвечаная 85-годдзю Мінскай вобласці.

Аляксандр Шарайчук (чацвёрты справа) разам з навучэнцамі, у скарбонцы якіх таксама нямала розных дасягненняў. Аляксандр Шарайчук (чацвёрты справа) разам з навучэнцамі, у скарбонцы якіх таксама нямала розных дасягненняў.

Да эстафеты святочных мерапрыемстваў, якія пачаліся на Маладзечаншчыне яшчэ ў канцы мінулага года, далучылася і мясцовая гімназія №10.

-- Я, як і мае калегі, нашы навучэнцы, ганарацца тым, што жывуць у Мінскай вобласці, -- заўважае дырэктар установы Таццяна Камкова. -- Цэнтральны рэгіён адзін з самых паспяховых па розных кірунках дзейнасці. Кожны з нас і наша ўстанова адукацыі ў цэлым таксама робіць свой уклад у яго развіццё.

Нядаўна ў гімназію прыйшла чарговая добрая вестка: 11-класнік Аляксандр Шарайчук па выніках за мінулы год стаў пераможцам у намінацыі «Вучэбная дзейнасць» у рамках конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці», што праводзіцца пад эгідай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Прочитано 261 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.