14.12.2022 11:38

Мусульманская мячэць ёсць і ў Маладзечне

У Беларусі мірна жывуць прадстаўнікі розных народаў, захоўваючы асаблівасці сваёй культуры, традыцый, веравызнання. Часткай беларускага народа з’яўляюцца мусульмане.

Маладзечанская мячэць знаходзіцца на вуліцы 8 Сакавіка. Маладзечанская мячэць знаходзіцца на вуліцы 8 Сакавіка.

Першымі носьбітамі ісламу на тэрыторыі сучаснай Беларусі лічацца татары. Яны пачалі перасяляцца ў Вялікае Княства Літоўскае ў час праўлення вялікага князя Гедыміна. Найбольш татараў было пераселена пры Вітаўце, які заахвочваў гэта перасяленне. Пазней ісламскую дыяспару папоўнілі азербайджанцы, узбекі, дагестанцы, арабы, якія прыехалі ў нашу краіну, каб атрымаць адукацыю або работу.

На працягу ўсёй беларускай гісторыі мусульмане выключна мірна жылі побач з прадстаўнікамі розных канфесій. Выконваючы ўсе рэлігійныя прадпісанні, яны паважалі і паважаюць мясцовыя традыцыі і звычаі.

Адметна, што татарскія карані мелі многія дзеячы айчыннай гісторыі і культуры. Сярод іх военачальнік князь Міхаіл Глінскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Якуб Ясінскі, мастак і кампазітар Напалеон Орда, адны з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы.

Найбольш вядомыя беларускія мячэці ўзведзены ў Іўі, Мінску, Навагрудку, Смілавічах, Лоўчыцах. Ёсць мячэць і ў Маладзечне. Знаходзіцца яна на вуліцы 8 Сакавіка. Гэты дом быў выкуплены для ісламскай абшчыны ў 2002 годзе. Будынак афарбаваны ў традыцыйны для ісламу зялёны колер.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.
Выкарыстаны матэрыялы сайта islam.by.

 

Прочитано 239 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.