30.11.2022 12:19

800 фактаў і юбілейных дат краязнаўчага даведніка

Першы ў сталічнай вобласці краязнаўчы каляндарны даведнік «Міншчына-2023: асобы і падзеі» выйшаў у свет у выдавецтве «Ковчег». Яго аўтар — жыхар Слуцка, былы рэдактар газеты «Слуцкі край» Анатоль Жук.

В качестве иллюстрации В качестве иллюстрации

Як піша ў прадмове аўтар, даведнік падрыхтаваны па матэрыялах Мінскай вобласці і прызначаны ў першую чаргу для яе жыхароў, для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Можна сказаць, што гэта своеасаблівы падарунак сталічнай вобласці, якая ў наступным годзе адзначыць 85-годдзе з часу ўтварэння.

Каляндарны краязнаўчы даведнік змяшчае больш за 800 фактаў, юбілейных і памятных дат з мінулага Мінскай вобласці, якія прыпадаюць на 2023 год.

Набыць кнігу можна ў мінскім магазіне «Акадэмкніга» (праспект Незалежнасці, 72).

Адметна, што ў даведніку больш за 30 фактаў тычацца Маладзечаншчыны. Спадзяёмся, чытачам нашай газеты будзе цікава пра іх даведацца.

У 2023 годзе спаўняецца:

580 гадоў першым пісьмовым звесткам (1443) пра Гарадзілава Маладзечанскага раёна;

495 гадоў першым пісьмовым звесткам (1528) пра Вязынку Маладзечанскага раёна;

285 гадоў з часу пабудовы (1738) у Хоўхлаве Маладзечанскага раёна касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі;

200 гадоў (26 лютага) з дня нараджэння Станіслава Валянцінавіча Замбрыжцкага (в. Вязынка Маладзечанскага раёна; 1823-1907), паэта, краязнаўца;

190 гадоў (12 мая) з дня нараджэння Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага (былы маёнтак Адамарын Маладзечанскага раёна; 1833-1930), прыродазнаўца, заолага, урача, публіцыста, члена-карэспандэнта АН СССР, удзельніка паўстання 1863-1864);

185 гадоў (18 красавіка) з дня нараджэння Уладзіслава Іванавіча Дыбоўскага (былы маёнтак Адамарын Маладзечанскага раёна; 1838-1910), батаніка, заолага, палеантолага, фалькларыста, доктара мінералогіі, удзельніка паўстання 1863-1864);

170 гадоў (9 красавіка) з дня нараджэння Софіі Кавалеўскай (в. Малыя Бакшты Маладзечанскага раёна; 1853-1918), фалькларысткі, этнографа, пісьменніцы;

150 гадоў пачатку руху (1873) на беларускім участку Лібава-Роменскай чыгункі, якая пралягала і па тэрыторыі Міншчыны;

125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Верамей-Пабядзінскага (сапр. Верамей; в. Кавальцы Маладзечанскага раёна; 1898-1939), удзельніка рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі;

95 гадоў (21 мая) з дня нараджэння Івана Васільевіча Козела (в. Канчаны Маладзечанскага раёна; 1928-1970), драматурга;

90 гадоў (11 лістапада) з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Мяльгуя (в. Дубрава Маладзечанскага раёна; 1933), вучонага ў галіне фізікі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага вынаходніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі);

85 гадоў (27 лютага) з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Сучко (г. Маладзечна, 1938), спартсмена і трэнера (гарадошны спорт), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі;

80 гадоў (12 мая) з пачатку выдання (май 1943-1.5.1944) газеты «Чырвоны сцяг» — органа Маладзечанскага падпольнага райкама КП (б) у Вялікую Айчынную вайну;

80 гадоў (23 жніўня) з пачатку дзейнасці (1943-1.7.1944) Радашковіцкага падпольнага райкама ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну;

80 гадоў (8 ліпеня) з пачатку дзейнасці (ліпень 1943) у Вялікую Айчынную вайну ў Куранецкім, Маладзечанскім, Смаргонскім раёнах 2-й партызанскай брыгады імя А.В. Суворава з дыслакацыяй у Вілейскай вобласці;

80 гадоў (8 верасня) з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Шупляка (в. Брускаўшчына Маладзечанскага раёна; 1943), гісторыка, кандыдата гістарычных навук, прафесара;

75 гадоў (9 лістапада) з дня нараджэння Юрыя Паўлавіча Герасіменкі-Жызнеўскага (в. Даўгінава Вілейскага раёна; 1948-1997), мастака;

75 гадоў (13 лютага) з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Кірылава (г. Маладзечна, 1948), вучонага-біяфізіка, доктара біялагічных навук;

70 гадоў (7 ліпеня) з дня нараджэння Генадзя Аркадзьевіча Космача (в. Талуі Маладзечанскага раёна; 1953-2016), вучонага-гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара;

65 гадоў (27 мая) заснавання (май 1958) Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў;

65 гадоў (11 сакавіка) з дня нараджэння Генадзя Ігаравіча Вяля (в. Бярозаўцы Маладзечанскага раёна;1958), мастака;

60 гадоў (24 ліпеня) з дня нараджэння Аляксандра Генадзьевіча Каханоўскага (г. Маладзечна; 1963), вучонага-гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук;

55 гадоў (10 чэрвеня) з дня нараджэння Валянціна Анатольевіча Борздага (г. Маладзечна, 1968), скульптара;

50 гадоў (17 красавіка) з дня нараджэння Ігара Анатольевіча Фартунава (г. Маладзечна, 1973), спартсмена (інваспорт, лёгкая атлетыка), паралімпійскага чэмпіёна, чатырохразовага чэмпіёна свету, майстра спорту Беларусі міжнароднага класа.

Падрыхтавала Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў «МГ», інтэрнэт-рэсурсы.

 

Прочитано 184 раз Последнее изменение 30.11.2022 12:19
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.