10.10.2022 10:53

Нарыхтоўваецца сілас, убіраецца агародніна

У гаспадарках раёна працягваюцца палявыя работы. Аграрыі інтэнсіўна працуюць па некалькіх напрамках.

Пасеў азімых збожжавых — важны этап сельскагаспадарчых работ. Пасеў азімых збожжавых — важны этап сельскагаспадарчых работ.

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне завяршаецца сяўба азімых збожжавых і вываз саломы з палёў. Працягваецца нарыхтоўка кукурузы на сілас. Таксама вядзецца ўборка кукурузы на зярняты.

Разгарнулася і ўборка цукровых буракоў. Гэту сельскагаспадарчую культуру вырошчваюць у адкрытых акцыянерных таварыствах «Маладзечанскі райаграсэрвіс», «Заскавічы», «Селеўцы», СУП «Хажоваагра-2009» і ДСУ «Маладзечанская дзяржсортстанцыя».

Вельмі важны напрамак сельскагаспадарчых работ — уборка садавіны і агародніны. Бульба, буракі, морква, капуста і іншыя культуры павінны быць убраныя без страт і ў кароткія тэрміны. Жыхары раёна могуць дапамагчы ў гэтым. Жадаючым прыняць удзел ва ўборцы трэба звярнуцца ў адпаведныя гаспадаркі.

У фермерскай гаспадарцы Ігара Пакуша вядзецца ўборка бульбы.

Служба занятасці арганізуе аплачваемыя грамадскія работы ў фермерскіх гаспадарках Алены Троцкай і Ігара Пакуша, а таксама ў філіяле Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».

У ДАДАТАК

Па інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, уборка агародніны ў Цэнтральным рэгіёне вядзецца высокімі тэмпамі. Па стане на сярэдзіну тыдня было ўбрана каля дзвюх трэці плошчаў бульбы. У засекі рэгіёна пакладзена больш за 150 тысяч тон другога хлеба. Сярэдняя ўраджайнасць склала каля 310 цэнтнераў з гектара. Яшчэ аграрыі Міншчыны ўбралі больш за 10 тысяч тон морквы, буракоў, капусты і цыбулі.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 170 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.