04.10.2022 9:11

Сельскую гаспадарку выбраў сам

З інжынерам па ахове працы і пажарнай бяспецы ААТ «Селеўцы» Паўлам Рафаловічам мы сустрэліся на адным з палёў гаспадаркі. Малады спецыяліст сёлета закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У час жніва ён сачыў, каб кампанія праводзілася без парушэнняў.

Павел Рафаловіч цікавіцца жыццём Маладзечаншчыны, сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў раёне. А арыентавацца ў моры інфармацыі яму дапамагае «Маладзечанская газета». Малады спецыяліст адзначае, што матэрыялы ў ёй падаюцца даступна. Шырока прадстаўлены маладзёжная і сельская тэмы. Мы спадзяёмся, што сувенір ад рэдакцыі (фірменны кубак) яшчэ больш замацуе сяброўства паміж маладым чалавекам і нашым выданнем. Павел Рафаловіч цікавіцца жыццём Маладзечаншчыны, сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў раёне. А арыентавацца ў моры інфармацыі яму дапамагае «Маладзечанская газета». Малады спецыяліст адзначае, што матэрыялы ў ёй падаюцца даступна. Шырока прадстаўлены маладзёжная і сельская тэмы. Мы спадзяёмся, што сувенір ад рэдакцыі (фірменны кубак) яшчэ больш замацуе сяброўства паміж маладым чалавекам і нашым выданнем.

— Родам я з Валожынскага раёна, — расказаў Павел. — Тата працуе ў Валожынскай райаграпрамтэхніцы, маці — выкладчыца сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Такім чынам, пра сельгасвытворчасць і яе спецыфіку яшчэ ў школе меў добрае ўяўленне. Ва ўніверсітэце вучыўся на «бюджэце».

Чатыры гады вучобы прайшлі хутка. Веды ва ўніверсітэце давалі глыбокія. Вытворчая практыка была арганізавана на высокім узроўні. Перад маладым спецыялістам стаяў выбар: размеркавацца на работу ў Ваўкавыскі або Маладзечанскі раён.

— Вырашыў працаваць на Маладзечаншчыне, — гаворыць інжынер. — Па-першае, раён мяжуе з Валожынскім, таму бацькоў можна наведаць без праблем. Па-другое, «Селеўцы» мне спадабаліся. Жыллёвае пытанне вырашылася адразу. Мяне пасялілі ў інтэрнаце, выплацілі ўсе належныя як маладому спецыялісту грошы. У калектыве сустрэлі прыязна. Хутка пазнаёміўся і пасябраваў з іншымі маладымі работнікамі.

У абавязкі Паўла ўваходзіць правядзенне тэматычных інструктажаў, выдача накіравання на медагляды, распрацоўка мер па папярэджанні вытворчых траўм і хвароб і іншае. Без узаемадзеяння з работнікамі і адміністрацыяй тут не абысціся. Старт для далейшага прафесійнага росту выдатны. Радуе і тое, што да парад маладога інжынера прыслухоўваюцца, яго меркаванні цэняць.

— Звычкі марнаваць вольны час у мяне няма, — дадаў субяседнік. — Захапляюся праграмаваннем, на аматарскім узроўні займаюся распрацоўкай 3D-графікі. У Маладзечне наведваю з сябрамі спартыўна-забаўляльны цэнтр. Увогуле, лічу, што Маладзечаншчына дружалюбная для моладзі. У горадзе і раёне праводзіцца шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Тут камфортна ствараць сем’і.

Павел Рафаловіч заклікае юнакоў і дзяўчат не цурацца сельскай гаспадаркі. Гэта сфера дзейнасці такая ж перспектыўная, як і іншыя. Да таго ж моладзі гарантавана дзяржаўная падтрымка.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

Прочитано 176 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.