17.09.2022 4:08

Конкурс караваяў і сельскагаспадарчых падворкаў, парад тэхнікі, ушанаванне хлебаробаў -- яркія моманты «Дажынак-2022»

Сёння, у Дзень народнага адзінства», на вуліцы 17 Верасня ў аграгарадку Маркава праходзіць раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022».

Узнагароды -- лепшым

Кульмінацыя свята -- узнагароджанне пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2022 годзе. На сцэне ўшанавалі, уручылі Ганаровыя граматы, падзякі, падарункі кіраўнікам, галоўным аграномам лепшых гаспадарак, камбайнавым экіпажам, вадзіцелям, звеннявым брыгад, аператарам зернесушыльных комплексаў.

Упрыгожылі цырымонію выступленні салістаў і калектываў мастацкай самадзейнасці раёна.

Кожны жадаючы мог набыць сувеніры на выстаўцы майстроў раённага цэнтра рамёстваў. Шырока разгарнуліся гандлёвыя рады, было дзе і падсілкавацца, працавалі дзіцячыя пляцоўкі з атракцыёнамі. Не толькі маркаўцы, але і жыхары Маладзечна, іншых населеных пунктаў прыехалі на гэта маштабнае свята, каб паслухаць выступленні артыстаў, парадавацца дасягненням землякоў, павіншаваць з перамогай знаёмых хлебаробаў. І проста адпачыць у святочнай абстаноўцы, адчуць подых любімага ў народзе свята.

Сапраўдным падарункам для ўсіх удзельнікаў стала выступленне Дзяржаўнага ансамбля «Песняры».


Віталі ганаровых гасцей

Сярод ганаровых гасцей свята -- старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Каліна Капуцкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Сяргей Прымачэнка, старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта, намеснікі старшыні райвыканкама Дзмітрый Давыдок, Алеся Лукоўская, Павел Губко, Сяргей Бохан, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна.

Віталі на свяце дэлегацыю горада-пабраціма Светлы Калінінградскай вобласці на чале з кіраўніком Светлаўскай гарадской акругі Сяргеем Беўзам.

Карта намалоту раёна

Збожжаўборачныя камбайны, кормаўборачны комплекс, трактары выстраіліся на парад. Пра кожны коратка расказалі вядучыя свята Кацярына Бабок і Павел Данілаў. Цікава, што сярод трактароў быў і самаробны, які сканструяваў Валерый Кавалевіч.

Да парада сельгастэхнікі далучыліся службовыя машыны хуткай медыцынскай дапамогі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнай аўтаінспекцыі.

Яшчэ адзін традыцыйны і вельмі ўрачысты момант -- шэсце прадстаўнікоў сельскіх гаспадарак, якія нясуць святочныя снапы і караваі -- галоўныя сімвалы «Дажынак». Першыя ў шэсці -- пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю: прадстаўнікі ААТ «Гарадзілава», ААТ «Палачаны», ААТ «Хоўхлава». Вядучыя аб’яўляюць кожную гаспадарку і намалот збожжа. З асобных пазлаў з назвай гаспадарак і лічбай намалоту складаецца карта агульнага намалоту Маладзечаншчыны. А ён сёлета вельмі важкі -- амаль 80 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 52 цэнтнеры з гектара.


На кожным падворку -- свае таленты

Дасягненні сельгаспрадпрыемстваў раёна яскрава дэманструюць аформленыя з вялікай фантазіяй і душой падворкі, конкурс якіх традыцыйна праводзіцца на «Дажынках». Як і караваяў, што ўзвышаюцца на самым пачэсным месцы. У кожнага падворка свая тэма, свая канцэпцыя, падмацаваная цэлай праграмай з песнямі, жартоўнымі сцэнкамі, байкамі і вершамі. Нельга не здзівіцца, якія таленавітыя людзі ў нашай сельскай гаспадарцы, яны ўмеюць не толькі самааддана працаваць, але і весяліцца.


Запрасілі ў «Партал часу»

Песняй і танцавальнай замалёўкай вітаў гасцей заслужаны аматарскі калектыў ансамбль песні і танца «Спадчына» імя Іосіфа Сушко. Сімвалічны каравай новага ўраджаю ўручылі старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрыю Горлаву.

Затым удзельнікі свята перанесліся ў «Партал часу», каб даведацца пра гісторыю старажытнага мястэчка Маркава, якому выпаў гонар прымаць раённыя «Дажынкі». Аграгарадок папрыгажэў, памаладзеў: тут заасфальтаваны вуліцы, капітальна адрамантаваны будынкі, добраўпарадкавана тэрыторыя.


Выписка из решения Молодечненского районного исполнительного комитета №1565 от 13.09.2022 г. «Об определении победителей районного соревнования за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых культур в 2022 году»

На основании Инструкции об организации и порядке подведения итогов ежегодных районных соревнований за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых культур, утвержденной решением Минского областного исполнительного комитета от 23 августа 2017 г. №707, протокола Совета управления по сельскому хозяйству и продовольствию Молодечненского районного исполнительного комитета от 6 сентября 2022 г. №22, Молодечненский районный исполнительный комитет РЕШИЛ:

1. Признать победителями районного соревнования за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых культур (далее — районное соревнование):

1.1. среди сельскохозяйственных и иных организаций (их филиалов):
1.1.1. первое призовое место — открытое акционерное общество «Городилово» (директор — Грамович Дмитрий Николаевич);
1.1.2. второе призовое место — открытое акционерное общество «Полочаны» (исполняющий обязанности директора — Аноп Александр Иванович);
1.1.3. третье призовое место — открытое акционерное общество «Холхлово» (исполняющий обязанности директора — Зенкевич Евгений Александрович);

1.2. среди старших комбайнеров и комбайнеров экипажей зерноуборочных комбайнов:

1.2.1. первое призовое место — старшего комбайнера Стефановича Александра Ивановича и комбайнера Гнилозуба Евгения Игоревича (открытое акционерное общество «Городилово»);

Старший комбайнер Александр Стефанович, комбайнер Евгений Гнилозуб и председатель райисполкома Юрий Горлов.

1.2.2. второе призовое место — старшего комбайнера Свентицкого Владимира Ивановича и комбайнера Свентицкого Алексея Владимировича (открытое акционерное общество «Городилово»);
1.2.3. третье призовое место — старшего комбайнера Орловича Юрия Михайловича и комбайнера Марковского Виталия Ивановича (открытое акционерное общество «Городилово»);

Старший комбайнер Юрий Орлович, комбайнер Виталий Марковский и заместитель председателя — начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома Дмитрий Давыдок.

1.3. среди старших комбайнеров и комбайнеров молодежных экипажей зерноуборочных комбайнов:
первое призовое место — старшего комбайнера Кохана Евгения Викторовича и комбайнера Кохана Антона Викторовича (филиал Агрофирма «Лебедево» Минского республиканского унитарного предприятия электроэнергетики «Минскэнерго»);

Комбайнер Антон Кохан и старший комбайнер Евгений Кохан.

1.4. среди водителей транспортных средств, осуществляющих перевозку зерна от зерноуборочных комбайнов:

1.4.1. первое призовое место — водителя открытого акционерного общества «Селевцы» Кабана Сергея Дмитриевича;
1.4.2. второе призовое место — водителя открытого акционерного общества «Селевцы» Мычко Сергея Ивановича;
1.4.3. третье призовое место — водителя филиала Агрофирма «Лебедево» Минского республиканского унитарного предприятия электроэнергетики «Минскэнерго» Калачика Андрея Арсеньевича;

1.5. среди молодых водителей транспортных средств, осуществляющих перевозку зерна от зерноуборочных комбайнов:

1.5.1. первое призовое место — водителя открытого акционерного общества «Полочаны» Окульского Дмитрия Владимировича;
1.5.2. второе призовое место — водителя открытого акционерного общества «Дуброво-2013» Зеньчика Павла Ильича;
1.5.3. третье призовое место — тракториста-машиниста открытого акционерного общества «Городилово» Варпаховича Юрия Николаевича;

1.6. среди звеньев (бригад) операторов зерносушильных установок:

1.6.1. первое призовое место — звено открытого акционерного общества «Городилово» (звеньевой — Игнатович Олег Сергеевич);
1.6.2. второе призовое место — звено филиала Агрофирма «Лебедево» Минского республиканского унитарного предприятия электроэнергетики «Минскэнерго» (звеньевой — Зенович Владимир Васильевич);
1.6.3. третье призовое место — звено открытого акционерного общества «Полочаны» (звеньевой — Никитан Нуркасым Владиславович);

1.7. среди главных агрономов сельскохозяйственных и иных организаций (их филиалов):

1.7.1. первое призовое место — главного агронома открытого акционерного общества «Городилово» Игнатова Игната Александровича;
1.7.2. второе призовое место — агронома сельскохозяйственного унитарного предприятия «Хожовоагро-2009» Битель Татьяну Юрьевну;
1.7.3. третье призовое место — главного агронома открытого акционерного общества «Холхлово» Давыденка Леонида Мечеславовича;

1.8. среди главных инженеров сельскохозяйственных и иных организаций (их филиалов):

1.8.1. первое призовое место — главного инженера открытого акционерного общества «Городилово» Демашкевича Александра Федоровича;
1.8.2. второе призовое место — главного инженера открытого акционерного общества «Полочаны» Рыльцова Александра Сергеевича;
1.8.3. третье призовое место — главного инженера открытого акционерного общества «Селевцы» Гавдура Сергея Викентьевича.

Председатель Ю.Н. ГОРЛОВ.
Управляющий делами Т.В. ЛИХОДИЕВСКАЯ.

Прочитано 855 раз Последнее изменение 17.09.2022 4:08
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.