24.08.2022 11:43

Лідары жніва

Трактарыст-машыніст ААТ «Гарадзілава» Дзяніс Гнілазуб першым у раёне пераадолеў двухтысячны рубеж у перавозцы збожжа новага ўраджаю з палёў на зернесушыльны комплекс.

Дзяніса Гнілазуба павіншавала і рэдакцыя «Маладзечанскай газеты». Дзяніса Гнілазуба павіншавала і рэдакцыя «Маладзечанскай газеты».

Віншавалі Дзяніса Юр’евіча і іншых перадавікоў з працоўнымі дасягненнямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Фурс, кіраўнік гаспадаркі Дзітрый Грамовіч, удзельнікі дзіцячага вакальнага ансамбля «Любавушка» Беразінскага сельскага дома культуры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.

— Калі ўраджай добры, тэхніка працуе спраўна, то і вынік годны, — падзяліўся думкамі «двухтысячнік». — Мой асабісты рэкорд у перавозцы збожжа з палёў — 4120 тон. Дасягнуты ён пазалетась. На гэтыя паказчыкі і арыентуюся. Трэба толькі не ленавацца, выкладвацца цалкам. А любоў да зямлі мне прывіў бацька, таксама работнік «Гарадзілава».

Як адзначыў Дзітрый Грамовіч, на працягу апошніх гадоў ураджайнасць у гаспадарцы перавышае 80 цэнтнераў з гектара. Гэты год не павінны стаць выключэннем. Да канца масавай уборкі застаецца мала часу. Хлебаробы робяць усё, каб убраць ураджай без страт. Паралельна вядуцца іншыя палявыя работы, напрыклад, высейваецца азімы рапс.

Дзмітрый Мікалаевіч дадаў, што работнікі «Гарадзілава» актыўна дапамагаюць нарошчваць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі сваім калегам з «Палачан». Адпаведныя меры даюць свой вынік. Сёлета валавы намалот збожжа ў кожнай з гаспадарак павінен скласці прыкладна па 12,5 тысяч тон.

Добрую арганізацыю жніва адзначылі старшы камбайнер ААТ «Палачаны» Аляксандр Бажко і камбайнер Дзмітрый Рыльцоў. Гэты камбайнавы экіпаж адным з першых пераадолеў тысячны рубеж у намалоце збожжа новага ўраджаю. У складзе аднаго экіпажа хлебаробы ўпершыню. Іх «баявое ўзаемадзеянне» прайшло паспяхова, паколькі індывідуальны рахунак уборачных у кожнага значны.

Дзмітрый Рыльцоў і Аляксандр Бажко старанна правяраюць тэхніку.

— Праца цяжкая, у час жніва знаходзімся на полі ад цямна да цямна, — расказаў Аляксандр Уладзіміравіч. — Сына бачу толькі, калі ён спіць. Любавацца наваколлем з кабіны няма калі. Убіраем рапс, пшаніцу, ячмень.

Ураджайнасць высокая. Тэхніка нараканняў не выклікае. Наш «Палессе» на жніве трэці сезон. З памочнікам мы адна каманда.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 243 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.