08.07.2022 10:13

І зноў збірае Вязынка сяброў

140-годдзе са дня нараджэння Янкі Купалы адзначаць 9 ліпеня ў Маладзечанскім раёне.

«Цяжка, ды і немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Янкі Купалы. Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне», — сказаў у свой час паэт, журналіст Аляксей Пысін.

І таму кожны год так мнагалюдна ў Вязынцы: з усіх канцоў Беларусі, з замежжа прыязджаюць сюды прыхільнікі творчасці народнага паэта. Сёлета свята асаблівае: мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння Песняра. Беларускія паэты будуць чытаць свае вершы, прысвечаныя яму. Музычныя творы на мілагучныя Купалаўскія радкі выканаюць вядомыя артысты, калектывы. Разгорнуцца вялікія кірмашы – кніжны і рамёстваў.

Няхай гэты ліпеньскі дзень стане для ўсіх удзельнікаў свята незабыўным, напоўненым яркімі ўражаннямі і сустрэчамі. А на памяць пра яго застануцца прыгожыя здымкі на фоне маляўнічых краявідаў. У Год гістарычнай памяці далучайцеся да ўшанавання спадчыны першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы!

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Прочитано 324 раз Последнее изменение 08.07.2022 10:13
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.