Па выніках работы за мінулы год прадпрыемства атрымала права быць занесеным на раённую Дошку гонару як лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе транспартную дзейнасць.
Адзначым, што лакаматыўнае дэпо Маладзечна — гэта згуртаваны калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прафесійна выконваюць свае абавязкі, забяспечваюць пасажырскія і грузавыя перавозкі па чыгунцы.