Як паведаміла інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела УП «Камунальнік» Марыя Сыраежка, на суботнікі выйшлі 5577 чалавек, арганізацыі выдзелілі 164 адзінкі тэхнікі. На палігон цвёрдых бытавых адходаў было вывезена 195,5 тоны смецця, у тым ліку 32 — з тэрыторый прадпрыемстваў, ліквідаваны 22 несанкцыянаваныя звалкі. Акрамя ўборкі прыдамавых тэрыторый, паркаў і сквераў, зямель агульнага карыстання, іншых грамадскіх месцаў вялося азеляненне. Так, у раёне скрыжавання вуліц Снежнай і Ф. Скарыны пасаджаны 84 дрэвы. Работы па навядзенні парадку будуць працягвацца. Але важна памятаць: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.
Па інфармацыі райвыканкама, у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка прынялі ўдзел больш за 27 тысяч жыхароў раёна. Па папярэдніх даных у фонд суботніка пералічана 65 тысяч рублёў.