26.11.2021 15:06

Выдатная чацвёрка ТАА «АФ Модуль»

Трактарысты-машыністы ТАА «АФ Модуль» Юрый Бязмен, Андрэй Казак, Іван Панасюк і Уладзімір Шутро перамаглі ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу раёна.

Дырэктар гаспадаркі Пётр Грынцэвіч расказаў пра выдатную чацвёрку:

— Усе механізатары дасканала ведаюць тэхніку, ім можна давяраць самыя складаныя заданні. Юрый Бязмен вызначыўся на падрыхтоўцы глебы. Сёлета ён атрымаў энерганасычаны трактар. Іван Панасюк паказаў выдатныя вынікі на корманарыхтоўцы. Гэтыя спецыялісты працуюць у гаспадарцы не так даўно. За кароткі час яны паказалі сябе самым лепшым чынам. Уладзімір Шутро – вопытны работнік. У час пасяўной і ўборачнай ён працаваў ад цямна да цямна, усе заданні выконваў якасна. Вызначыўся механізатар на ўзворванні глебы. Андрэй Казак увесь палявы сезон быў заняты на мерапрыемствах па хімічнай апрацоўцы палеткаў. Дзякуючы хімпраполцы ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур павысілася.

Пётр Валянцінавіч адзначыў, што пераможцы раённага спаборніцтва складаюць касцяк калектыву гаспадаркі. На іх раўняюцца іншыя работнікі.

Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 190 раз Последнее изменение 26.11.2021 15:06
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.