11.04.2017 11:09

Ярмарка в Молодечно (фото)

Садавіну, агародніну, прадукцыю мясаперапрацоўкі, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, насенне, пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентар, прадметы садовага дызайну, вырабы майстроў народнай творчасці і многае іншае можна было набыць у час рэгіянальнага кірмашу, што прайшоў у суботу на Старым Месце.

Ярмарка в Молодечно (фото) "Маладзечанская газета"

Свой тавар прапаноўвалі суб’екты гаспадарання, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермеры і рамеснікі з Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага і іншых раёнаў вобласці. Сярод прадаўцоў былі нават госці з Віцебшчыны.

Найбольшай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаўся пасадачны матэрыял. Людзі выбіралі саджанцы і насенне, раіліся, як даглядаць расліны, што рабіць, каб атрымаць добры ўраджай. Не менш хадавым таварам былі бульба, буракі, капуста, цыбуля, яблыкі…   

Актыўна куплялі таксама карпаў, вырашчаных у сажалцы ТАА «Цвецень». Па словах вадзіцеля-экспедытара Андрэя Вяршыцкага, рыба ў пост добра прадаецца. Папулярная яна і ў іншыя перыяды.

— Салёныя агуркі, грыбы, бярозавы сок, квас і іншыя прадукты вельмі добра захоўваюцца ў маіх бочках і кадках! — адзначыў рамеснік, член саюза майстроў Аляксандр Странкоўскі. — Прадметы для кухні або лазні вырабляю з дуба, бярозы, вольхі, ліпы. Выкарыстоўваю толькі народную тэхналогію. Яна экалагічная і правераная стагоддзямі.
Рамеснік адзначыў, што пакупнікі ўсё часцей выбіраюць прадметы з прыродных матэрыялаў.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/1149-yarmarka-v-molodechno-foto.html#sigProId2fbc95a10d
Прочитано 1986 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.