14.10.2021 7:21

14 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ МАЦІ

Дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні са святам!

Для кожнага чалавека мама самы блізкі і дарагі чалавек на зямлі. Яна прыводзіць нас у гэты свет, з дзяцінства атуляе сваёй любоўю і пяшчотай, дапамагае і падтрымлівае ва ўсім, усяляе веру ў свае сілы. Яна як ніхто ўмее любіць і дараваць.

З году ў год расце роля жанчыны-маці ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі. А гэта свята — даніна глыбокай павагі і пашаны ёй, нястомнай працаўніцы, якая ўмее спалучаць прафесійную дзейнасць з выкананнем свайго галоўнага прызначэння — быць захавальніцай дамашняга ачага, традыцыйных маральных каштоўнасцей, нараджаць і выхоўваць дзяцей.

Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікі клопат па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Паважаныя мамы! Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць мір, згода і дабрабыт, а дзеці радуюць поспехамі. Няхай здзяйсняецца ўсё задуманае, ажыццяўляюцца надзеі і пажаданні. Моцнага вам здароўя, шчасця, любові, душэўнага спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Прочитано 303 раз Последнее изменение 14.10.2021 7:21
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.