04.04.2017 12:47

Праграма жыллёвага будаўніцтва ў Маладзечанскім раёне за 2016 год выканана

Па інфармацыі намесніка старшыні Маладзечанскага райвыканкама Вадзіма Цара,  летась на Маладзечаншчыне было ўведзена ў эксплуатацыю 53,942 тысячы квадратных метраў жылля, што складае 119,8 працэнта да плана.

Праграма жыллёвага будаўніцтва ў Маладзечанскім раёне за 2016 год выканана "Маладзечанская газета"

Прычым 21,735 тысячы «квадратаў» — шматкватэрныя жылыя дамы, 32,207 тысячы — індывідуальная забудова.

Усяго ўведзена ў эксплуатацыю сем шматкватэрных жылых дамоў, у тым ліку два з прыцягненнем сродкаў грамадзян на ўмовах долевага будаўніцтва.

У асноўны капітал на будаўніцтва жылых дамоў было інвесціравана 40835 тысяч рублёў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1599 раз Последнее изменение 04.04.2017 12:47
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.