27.07.2021 16:03

У лідарах «Гарадзілава», «Лебедзева», «Палачаны»

Па аператыўных даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на 27 ліпеня ў раёне абмалочана 17,2 працэнта збожжавых і зернебабовых.

Лебедзеўцы шчыруюць на палях Лебедзеўцы шчыруюць на палях "Маладзечанская газета"

Намалочана 13063 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 43,4 цэнтнера з гектара.

Лідарамі па ўраджайнасці на Маладзечаншчыне з’яўляюцца ААТ «Гарадзілава» — 75,6 цэнтнера з гектара, аграфірма «Лебедзева» (61,4), Маладзечанская сортавыпрабавальная станцыя (56,2), ААТ «Селеўцы» і СФГ Пакуша — па 50,2 цэнтнера з гектара.

Найбольш збожжа намалацілі ў ААТ «Палачаны» — 2779 тон, аграфірме «Лебедзева» — 1805, ААТ «Гарадзілава» — 1481, ААТ «Заскавічы» — 1331, СФГ Пакуша – 1134 тоны.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 200 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.