Гэта маладзечанка Таццяна Пакладок, выхавальніца ясляў-сада №25, якая разам з мужам Алегам гадуе трох дачок і дваіх сыноў. У сям’і Кацярыны і Андрэя Ярмошка (на фота), якія жывуць у Раёўцы, падрастае пяць дзяўчынак, а ў Святланы і Андрэя Крэнць з Цюрлёў – двое сыноў і тры дачкі.
«Узрушэнне, станоўчыя эмоцыі перапаўняюць мяне да гэтага часу», -- падзялілася ўражаннямі ад падзеі Кацярына Ярмошка, адна з самых маладых мнагадзетных мам-гераінь, якой у снежні споўніцца 30 гадоў.
Кожная з узнагароджаных ордэнам жанчын атрымала і матэрыяльную дапамогу ў суме пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму (больш за 900 рублёў). Акрамя таго, ад Мінскага аблвыканкама нашым зямлячкам уручылі кветкі, салодкія прысмакі для дзяцей і мультываркі.
Упершыню прадстаўніцы нашага рэгіёна атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды з рук Кіраўніка дзяржавы, у мінулыя гады іх уручалі ў аблвыканкаме.
Фота са старонкі Кацярыны Ярмошка ў сацыяльнай сетцы ВК.