Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу добраахвотных дружын, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку. Лепшымі за мінулы год прызнаны дружыны ЗАТ «Маладзечнамэбля» і ААТ «Радашковіцкі керамічны завод».
Па інфармацыі намесніка старшыні Маладзечанскага райвыканкама Вадзіма Цара, летась на Маладзечаншчыне было ўведзена ў эксплуатацыю 53,942 тысячы квадратных метраў жылля, што складае 119,8 працэнта да плана.