Сярод гаспадарак рэгіёна на трэцім месцы па ўраджайнасці -- хлебаробы ААТ «Гарадзілава». Яны намалацілі з гектара 86,2 цэнтнера збожжавых і зернебабовых. Вызначыўся на жніве і работнік вышэйзгаданай гаспадаркі Дзяніс Гнілазуб. Ён перавёз ад камбайнаў 4121 тону збожжа. Таксама адзін з лепшых у вобласці -- калектыў зернесушыльнага комплексу «Гарадзілава». На яго ліку каля 11 тысяч тон высушанага збожжа.
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, тысячны рубеж у намалоце збожжавых і зернебабовых у раёне пераадолелі 50 камбайнавых экіпажаў. Дзве і больш тысячы тон намалочанага збожжа на ліку сямі экіпажаў (пяць з іх з ААТ «Гарадзілава», па адным з ААТ «Хоўхлава» і філіяла Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга»).
Сярод гаспадарак Маладзечаншчыны найлепшыя вынікі па ўраджайнасці сёлета ў хлебаробаў з арганізацый «Гарадзілава», «Хоўхлава», «Селеўцаў», «Лебедзева», «Заскавічаў», «Палачанаў» і іншых.
Цяпер на Маладзечаншчыне актыўна вядуцца палявыя работы. Аграрыі завяршылі сяўбу азімага рапсу. У гаспадарках праходзяць узворванне палёў пад сяўбу азімых збожжавых культур, уборка саломы, вапнаванне палеткаў.
Немалаважнае значэнне для будучага ўраджаю мае ўнясенне на палі гліфасфатаў (гербіцыдаў, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з пустазеллем, асабліва шматгадовым). Тут лідзіруюць СУП «Хажоваагра-2009», філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», СГФ «Маркава», ААТ «Купала-Агра», ААТ «Дубрава-2013».
Такім чынам, у раёне закладваецца трывалая аснова пад будучы ўраджай.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.