Збожжавыя рэкі сцякаюцца на КХП з некалькіх раёнаў Мінскай вобласці. У асноўным паступаюць пшаніца і жыта. На прадпрыемстве каштоўная прадукцыя прымаецца, даводзіцца да патрэбнай кандыцыі, захоўваецца і перапрацоўваецца.
Вялікая ўвага на камбінаце ўдзяляецца якасці сыравіны і гатовай прадукцыі. Праводзіцца лабараторны аналіз кожнай партыі, якая сюды паступае. Даследуюцца натурная вага збожжа, яго вільготнасць і іншыя паказчыкі. Лабараторыя прадпрыемства цалкам абсталяваная для правядзення ўсіх патрэбных аналізаў.
Адбор проб для першага этапу даследаванняў праходзіць на ўездзе на прадпрыемства. Затым у залежнасці ад якасці збожжа машына адпраўляецца згодна з планам размяшчэння.
Дырэктар камбіната хлебапрадуктаў Сяргей Уклейка падзякаваў аграрыям за багаты ўраджай. Ён адзначыў, што сёлета на камбінат паступае больш збожжа, чым летась. Планы па дзяржзакупках усіх відаў збожжавых і зернебабовых выконваюцца.