Віншаванне старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра ТУРЧЫНА з Днём маці
Паважаныя жыхаркі Мінскай вобласці, жанчыны-маці!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці!
Сярод важных свят, што адзначаюцца ў нашай краіне, гэта, несумненна, займае асаблівае месца. Яно падкрэслівае веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.
Для кожнага з нас мама – галоўны чалавек у жыцці, яе любоў і вера падтрымліваюць і натхняюць нас на ўсім жыццёвым шляху. Мацярынства – вялікі дар і адказная праца. Увага да кожнага дзіцяці, цеплыня і ўтульнасць сямейнага ачага, клопат аб блізкіх – усё гэта кладзецца на жаночыя плечы.
У Мінскай вобласці прымаюцца ўсе магчымыя рашэнні для падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Мы ганарымся тым, што ў цэнтральным рэгіёне жывуць цудоўныя жанчыны, якія клапатліва і цярпліва выхоўваюць новае пакаленне. Вы апора і натхненне для сваіх сем’яў, а дзякуючы моцным сем’ям Міншчына прыгажэе і развіваецца.
Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту і поспехаў. Няхай не заканчваецца ваша матчына энергія, а дзеці дораць толькі падставы для радасці і гонару!
Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта