Новости Молодечно и Молодечненского района

Вынікі радуюць

  • 2022-03-14 11:52:28
  • Алег Бяганскі

Надой малака ад каровы павялічыўся за год на 1624 кілаграмы, сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы – на 145 грамаў. У гаспадарцы з запасам нарыхтавана кармоў для грамадскага статка (на ўмоўную галаву – 35,6 цэнтнера кармавых адзінак).

Пра эфектыўнасць гаспадарання гаворыць наступная лічба — выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэдняспісачнага работніка склала 88,8 тысячы рублёў. Калектыў «Палачан» ганарыцца вынікамі працы і настроены на далейшыя поспехі.