Новости Молодечно и Молодечненского района

Возера Цвецень закрыта для адпачывальнікаў

  • 2017-05-11 09:50:46
  • Соб. инф.

Купанне дазволена на вадаёмах Удранка ля Радашковіч, паблізу дзіцячага аздараўленчага лагера «Маяк»; у аграгарадку Беразінскае; ля філіяла Дома адпачынку «Алеся» ААТ «Газпрамтрансгаз Беларусь» (для адпачывальнікаў); ля філіяла санаторыя «Сасновы бор» ААТ «Белаграздаўніца».

Што тычыцца возера «Цвецень», старшыня раённай арганізацыі Асвода Аляксандр Семашкевіч паведаміў, што гаспадары прынялі рашэнне адмовіцца ад ўтрымання  грамадскай зоны адпачынку толькі за ўласны кошт.

Інфармацыю ўдакладніў кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Цвецень» Ігар Аляксеевіч Боцін:
-- Асноўная наша дзейнасць -- развядзенне і вырошчванне рыбы. Адпачывальнікі ў пэўнай ступені парушалі гэты працэс. Сёлета мы не плануем наладжваць купанне, адпачынак, лоўлю рыбы, пракат катамаранаў і г.д. на возеры ля вёскі Хажова.