Новости Молодечно и Молодечненского района

В Молодечненском районе построили профилактории для телят

  • 2019-01-15 06:24:26
  • Алег Бяганскі

З такой ініцыятывай выступіў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў.

Як адзначыла загадчыца сектара вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Марчукова, увод у эксплуатацыю дадатковых прафілакторыяў дазволіць павялічыць выпуск прадукцыі жывёлагадоўлі і палепшыць умовы працы жывёлаводаў.

— У першыя 60 дзён жыцця цяляты павінны быць ізаляваныя ад іншых жывёл, — падкрэсліла спецыяліст. – У гэты перыяд у іх фарміруецца імунітэт. Таму важна стварыць адпаведныя ўмовы. Важна і тое, што павысіцца камфорт для работнікаў ферм. Абслугоўваць сучасныя прафілакторыі для цялят нашмат больш зручна. Індывідуальныя загоны размешчаны пад дахам. Яны абаронены ад ветру і іншых неспрыяльных фактараў надвор’я.

Усяго гаспадаркам раёна патрабуюцца 3544 індывідуальныя домікі для цялят. У наяўнасці каля 1500. Будаўніцтва дадатковай «жылплошчы» дапоўніць недахоп. Прычым у гэтым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 13 прафілакторыяў на 948 месцаў.

— На ферме ўтрымліваецца звыш 110 галоў дойнага статка, — паведаміў галоўны заатэхнік гаспадаркі Генадзій Юнцэвіч. – У новым прафілакторыі 30 індывідуальных загонаў для цялят. У кожным ёсць кармушкі для некалькіх відаў кармоў і персанальны дворык. Прафілакторыі ёсць таксама на малочнатаварных фермах у Селеўцах і Чэрневе. На іх будзе павялічана колькасць домікаў.