— Працую ў «Палачанах» ужо трыццаць гадоў, — гаворыць Віктар Эдуардавіч. — Дом нашай сям’і выдзеліла гаспадарка. Праз пэўны час мы яго прыватызавалі. Акрамя дарослага сына ёсць у нас і дачка. Яна перайшла ў дзясяты клас Палачанскай сярэдняй школы.
Бацька задаволены, што на жніве яму дапамагае сын. Калі ў адным экіпажы родныя людзі, працаваць лягчэй. Узаема-
разуменне поўнае, і практычныя ўрокі можна самому праверыць. Больш згуртаваных экіпажаў нельга сабе ўявіць.
— У папярэднія сезоны мы стабільна перавышалі тысячны рубеж у намалоце збожжа, — дадаў субяседнік. — У гэтым годзе ўраджай багаты, намалот павінен быць вялікі. Таму на жніво выйшлі з добрым настроем.
Андрэю працаваць пад кіраўніцтвам бацькі падабаецца. Віктар Эдуардавіч для яго бясспрэчны аўтарытэт ва ўсіх справах. Ёсць з кім параіцца, падзяліцца клопатамі. Бацька заўсёды дапаможа і падтрымае.
— Першае наша сямейнае жніво было ў 1999 годзе, — гаворыць Андрэй. — Другое — пасля маёй службы ў арміі. Вопыт, набыты ў час уборачнай, мне абавязкова спатрэбіцца. Праз пэўны час я і сам стану камандзірам камбайнавага экіпажа.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.