Новости Молодечно и Молодечненского района

Унітарнае прадпрыемства «Белкаапмех» прапануе вакансіі

  • 2020-02-19 11:17:29
  • Алег Бяганскі

Як паведаміла юрысконсульт прадпрыемства Лілія Пашкоў-ская, штатны расклад вытворчага ўчастка ў Сасновым Бары прадугледжвае 120 работнікаў. Цяпер паўстала неабходнасць запоўніць вакансіі па спецыяльнасцях зверавода, слесара, электрыка, ветурача, цесляра, заатэхніка. Галоўныя патрабаванні да саіскальнікаў – добрасумленнасць, адказнасць, любоў да жывёл.

— Людзі могуць атрымаць у нас пастаянную работу, а таксама стаць удзельнікамі грамадскіх работ, — падкрэсліла субяседніца. – Запрашаем на прадпрыемства як зарэгістраваных беспрацоўных, так і іншыя катэгорыі грамадзян. Работнікам гарантаваны важкі сацыяльны пакет. Важна, што ў пасёлак можна прыехаць гарадскім аўтобусам.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.