Новости Молодечно и Молодечненского района

У Заскавічах рыхтуюцца да жніва

  • 2019-07-01 12:26:59
  • Алег Бяганскі

— Жніво трэба правесці хутка і якасна, таму да выхаду на палі старанна рыхтуецца ўся спецыялізаваная тэхніка, — расказаў загадчык майстэрань ААТ «Заскавічы» Пётр Бурак. – Асаблівая ўвага надаецца папярэджанню страт будучага ўраджаю. Для гэтага праводзіцца герметыза-цыя вузлоў і механізмаў, заканапачваюцца швы, правяраецца надзейнасць работы агрэгатаў. Неабходныя запчасткі, абсталяванне і
матэрыялы ў гаспадарцы ёсць.

Субяседнік адзначыў, што рыхтуюць тэхніку механізатары, за якімі яна замацаваная. Гэта павышае матывацыю спецыялістаў выконваць работу добрасумленна. Людзі разумеюць: у выніку прастою яны страцяць у заработнай плаце. Абслугоўваць машынна-трактарны парк дапамагаюць вопытныя слесары.

У прыярытэце ў гаспадарцы і тэхніка бяспекі. У час нашага візіту мехдвор таварыства наведаў спецыяліст аператыўна-выязной брыгады раёнаў Маладзечанскіх электрычных сетак Аляксандр Студэнт.

— Удзельнікі ўборачнай павінны ведаць і выконваць правілы электрабяспекі. Гэта асабліва актуальна ў час работы ля паветраных ліній электраперадач, іншых аб’ектаў энергетыкі. Адпаведная інфармацыя будзе даведзена да механізатараў. Людзі атрымаюць спецыяльныя памяткі, — паведаміў спецыяліст.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.