— Дзякуючы вашай добрасумленнай працы расце эканамічны, культурны і інтэлектуальны патэнцыял раёна, — звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец. – Сваімі дасягненнямі вы пішаце слаўны летапіс Маладзечаншчыны, ствараеце яе будучыню.
На свята были запрошаны тыя, хто занесены на Дошку гонару Маладзечанскага раёна за 2017 год
Перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Яна адзначыла, што ў раёне створаны ўсе ўмовы для добрасумленнай, эфектыўнай, высокапрадукцыйнай працы ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі.
Святочным падарункам для перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы стаў канцэрт нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 10.03.2018
Фота: Аляксей ПЛАТКО.