У паўднёва-ўсходняй частцы нашага горада прадугледжана размя-шчэнне двух мікрараёнаў шматкватэрнай забудовы. Акрамя таго, плануецца развіваць раёны індывідуальнага жылога будаўніцтва ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках Маладзечна.
У цэлым Міншчына — самы вялікі рэгіён Беларусі, дзе жыве каля 1,4 мільёна чалавек, з іх 805 тысяч — гараджане, 620 тысяч — вяскоўцы. Па словах архітэктара, доля індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў апошнія гады расце. У Год малой радзімы вядзецца актыўная работа па фарміраванні вёсак будучыні на базе аграгарадкоў і малых населеных пунктаў.
Забяспечанасць жылой плошчай на чалавека на Міншчыне самая высокая ў Беларусі — 30 кв.м. Вадзім Нікалаенка звярнуў увагу на тое, што і жыллёвая праблема захоўваецца: на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзіцца каля 90 тысяч чалавек. У 2019-2020 гадах плануецца захаваць высокія тэмпы жыллёвага будаўніцтва на ўзроўні 2018 года і будаваць па 1,1 млн. кв. м на год.
Па матэрыялах БЕЛТА.