Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечне набіралі дарожных рабочых

  • 2019-02-04 06:37:04
  • Алег Бяганскі


Сталічная арганізацыя набірала дарожных рабочых, мантажнікаў трубаправодаў і будаўнічых канструкцый, цесляроў-бетоншчыкаў, іншых спецыялістаў. Той, хто праходзіў папярэдняе субяседаванне, накіроўваўся на медыцынскую камісію.

— У час правядзення дня наймальніка мы звяртаем увагу на кваліфікацыю прэтэндэнтаў, іх матываванасць, жаданне працаваць, — адзначыў начальнік упраўлення Аляксандр Сузін. – Папярэджваем людзей пра графік і ўмовы працы. Спадзяёмся, што мала-
дзечанцам нашы прапановы спадабаюцца. Дарэчы, іншагародніх мы забяспечваем месцам у інтэрнаце.

Галоўны спецыяліст аддзела аналізу і рэалізацыі палітыкі занятасці ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Лілія Еўдакімава падкрэсліла, што цікавасць да маладзечанскіх спецыялістаў праяўляюць як мясцовыя суб’екты гаспадарання, так і з іншых раёнаў. Гэтаму спрыяе высокі ўзровень падрыхтоўкі кад-
раў і эфектыўная работа па працаўладкаванні жыхароў. У выніку вакансій на Маладзечаншчыне нашмат больш, чым зарэгістраваных беспрацоўных.

— Служба занятасці пастаянна праводзіць маніторынг сітуацыі на рынку працы, — паведаміла Лілія Еўдакімава. — Вызначаюцца найбольш запатрабаваныя прафесіі. Арганізуюцца курсы па навучанні і перанавучанні спецыялістаў. Кадры рыхтуюцца, у тым ліку, пад заказ арганізацый. Гэта дазваляе эфектыўна зніжаць зарэгістраванае беспрацоўе.