На чарговым пасяджэнні Маладзечанскага райвыканкама разглядалася гатоўнасць раёна да ацяпляльнага перыяду. Было адзначана, што адпаведныя мерапрыемствы на прадпрыемствах і ў арганізацыях Маладзечаншчыны выкананы.
Так, у рамках падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі праведзена поўнае выпрабаванне абсталявання кацельняў, уведзена ў эксплуатацыю пасля мадэрнізацыі кацельня №3 у Радашковічах, праведзены прафілактычны агляд і рамонт запланаваных артэзіянскіх свідравін, выканана прафілактычнае абслугоўванне водаправодных сетак і водаправодаў, двойчы адбылося выпрабаванне цеплавых сетак.
Таксама падкрэслівалася, што УП «Камунальнік» стварыў неабходны запас дроў на ацяпляльны перыяд для цеплакрыніц на мясцовых відах паліва. Усе крыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі пашпарты гатоўнасці атрымалі своечасова.
Дыспетчарскія службы і аварыйна-аднаўленчыя брыгады Маладзечанскага раёна ўкамплектаваны тэхнікай і персаналам, неабходнымі для аператыўнай ліквідацыі аварыйных сітуацый.