Трэба адзначыць, што машынна-трактарны парк у гаспадарцы адзін з самых вялікіх сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Толькі трактароў і аўтамабіляў больш за паўсотні адзінак.
Плошча яравой сяўбы ў Лебедзеве сёлета складзе 1460 гектараў, з іх пад яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры
адведзена 360 гектараў. Больш за тысячу гектараў зойме кукуруза.
Цяпер у філіяле актыўна вядзецца нарыхтоўка арганічных і набыццё мінеральных угнаенняў для забеспячэння добрага ўраджаю.
Па матэрыялах АФІЦЫЙНАГА САЙТА РУП «МІНСКЭНЕРГА».