Новости Молодечно и Молодечненского района

У Аляхновічах дбаюць пра чысціню

  • 2020-10-16 08:07:30
  • Алег Бяганскі

Як адзначыла кіраўнік спраў Аляхновіцкага сельвыканкама Святлана Гаўрыленка, пытанні падтрымання тэрыторыі ў належным стане заўсёды на кантролі.

— У добраўпарадкаванні тэрыторый удзельнічаюць суб’екты гаспадарання, садовыя таварыствы, жыхары сельскіх населеных пунктаў, — падкрэсліла Святлана Уладзіміраўна. — Так, пакосам травы займаецца КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Маладзечанскага раёна». Чыгуначнікі прыбіраюць смецце ўздоўж пуцей. Актыўна наводзіцца парадак на тэрыторыях, замацаваных за прадпрыемствам, на якім вырошчваюць качак. У сельсавеце наладжаны збор і вываз цвёрдых камунальных адходаў. Створана магчымасць сартавання смецця.

Субяседніца дадала, што ў сельсавеце рэгулярна праводзіцца маніторынг санітарнага стану прыватных падворкаў. Калі выяўляюцца недахопы, людзі добрасумленна выконваюць рэкамендацыі па іх ліквідацыі. Актыўна ідуць на супрацоўніцтва і старшыні садовых таварыстваў. Вялікая ўвага надаецца таксама азеляненню тэрыторыі, догляду зялёных насаджэнняў.

На тэрыторыі Аляхновіцкага сельсавета знаходзяцца 19 населеных пунктаў і 42 садовыя таварыствы. У аграгарадку Аляхновічы жывуць 1863 чалавекі, у сельсавеце – 2790.