Новости Молодечно и Молодечненского района

Тысяча да тысячы

  • 2017-08-15 11:40:48
  • Алег Бяганскі

У выніку камбайнавы экіпаж гаспадаркі ў складзе Максіма Бекіша і Уладзіміра Шышкоўскага трэцім у раёне сабраў тысячу тон збожжа. А вадзіцель Юрый Раманоўскі стаў адным з лепшых на Маладзечаншчыне па перавозцы збожжа на збожжасховішча.

— Уборачны канвеер павінен працаваць без збояў, — падкрэсліў Юрый Пятровіч. — Як толькі бункер камбайна запоўніцца, пад пагрузку адразу пад’язджае машына. Камбайнеры і вадзіцелі працуюць у адной звязцы.
Юрый Раманоўскі на МАЗе за змену выконвае ў сярэднім 15 рэйсаў. Пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых для яго і іншых вадзіцеляў надыдзе чарга перавозкі бульбы, а таксама іншых сельскагаспадарчых культур.
Максім Бекіш і яго цесць Уладзімір Шышкоўскі працуюць у адным камбайнавым экіпажы шосты сезон. За гэты час
хлебаробы навучыліся разумець адзін аднаго з паўслова. Ім давяраюць найбольш важныя і складаныя заданні.
— Галоўнае ў час жніва – каб не падводзіла тэхніка. Дробныя няспраўнасці мы ліквідуем самі. Сур’ёзных паломак пакуль не было. Увогуле, прастой на ўборачнай – гэта недаатрыманы ўраджай і страчаная заработная плата. Таму выкладваемся на поўную моц, беражліва ставімся да камбайна, эканомім гаручае, стараемся не прапусціць ніводнага коласа, — адзначыў Максім Аляксандравіч.

Субяседнік дадаў, што ў перыяд уборачнай асноўная нагрузка па хатняй гаспадарцы кладзецца на жонку. Бывае, маленькая дачка не бачыць тату трое сутак. Але блізкія разумеюць: ураджай абавязкова павінен быць убраны.
— Хлеб дастаецца вельмі цяжка. Людзям неабходна заўсёды гэта памятаць і цаніць працу хлебаробаў, — падкрэсліў Максім Бекіш.

Герояў жніва, «тысячнікаў» ААТ «Усход-Агра» прама на полі з працоўнымі дасягненнямі павін-
шавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Каткавец і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.