Новости Молодечно и Молодечненского района

«Тут камфортна жывёлам і зручна жывёлаводам»

  • 2022-03-23 08:01:42
  • Алег Бяганскі

— Памяшканне было ўведзена ў эксплуатацыю ў канцы мінулага года, — гаворыць спецыяліст. – Цяпер тут утрымліваецца 280 галоў буйной рагатай жывёлы. Яно было патрэбна, каб на базе фермы наладзіць вытворчы комплекс закрытага тыпу.

Вадзім Бажко падкрэсліў, што ў новым памяшканні прадугледжаны ўсе магчымасці для максімальнай механізацыі работ па ўтрыманні грамадскага статка. Раздача корму, выдаленне гною, іншыя аперацыі выконваюць машыны. Акрамя таго дзякуючы натуральнаму асвятленню расходуецца менш электраэнергіі. Гэта памяншае сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі.|

Новае памяшканне для ўтрымання жывёл.

Немалаважна і тое, што на новым аб’екце ўлічаны патрэбы жывёлаводаў. Працаваць у памяшканні больш камфортна. Доля ручной працы зведзена да мінімуму. Справа ў тым, што на ферме практыкуецца круглагадовае стойлавае ўтрыманне жывёл. Таму даглядаць падапечных трэба штодня.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.