Новости Молодечно и Молодечненского района

Технику «Амкодор» оснастят системой контроля топлива

  • 2018-11-05 09:19:52
  • Алег Бяганскі



Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, такія прыборы даюць магчымасць дакладна ведаць час работы вадзіцеля ці трактарыста, колькі ён стаяў ці ехаў халастым ходам, паказваюць колькасць залітага і зрасходаванага ў працэсе работы паліва, рэшткі яго ў баку і іншае. Гэта дазволіць яшчэ больш эфектыўна эканоміць гаручае, а таксама выключыць рызыкі яго крадзяжу.

Кошт такой сістэмы – каля 650 рублёў. Па стане на кастрычнік у аграфірме «Лебедзева», напрыклад, устаноўлены 24 прыборы кантролю паліва. Адпаведнае абсталяванне актыўна пастаўляецца і ў іншыя гаспадаркі.

Таксама ў аграрным сектары Маладзечаншчыны для кантролю за перамяшчэннем тэхнікі ўкараняецца тэхналогія GPS. У раён пастаўляюцца новыя трактары, абсталяваныя сістэмай спадарожнікавай навігацыі. Усяго плануецца прыняць у эксплуатацыю пяць адзінак такой тэхнікі. Прыняты ўжо тры адзінкі, астатнія аплачаны і чакаюць адгрузкі.