Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Беларуская чыгунка адна з найстарэйшых галін народнагаспадарчага комплексу краіны, важнае звяно яго транспартнай інфраструктуры. Чыгуначны транспарт заўсёды забяспечваў надзейную дастаўку пасажыраў і грузаў па рэспубліцы і за яе межы і застаецца адным з самых стратэгічна важных яго відаў.
Шчыра дзякуем за вашу адказную і зладжаную работу, адданасць справе, энергію і энтузіязм. Упэўнены, што вы і надалей будзеце эфектыўна садзейнічаць рытмічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый раёна, забяспечваць перавозкі пасажыраў згодна з сучаснымі патрабаваннямі.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту ў сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў