Паважаныя будаўнікі і ветэраны галіны!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша прафесія – адна з самых важных, паважаных і запатрабаваных. Вы ўзводзіце прамысловыя прадпрыемствы, дамы, рамантуеце школы і дзіцячыя сады, бальніцы, іншыя сацыяльныя ўстановы. Ад вашай работы залежаць якасць жыцця кожнага жыхара нашага раёна.
Сёння вялікая ўвага надаецца не толькі павелічэнню аб’ёмаў, але і якасці ўзводзімых аб’ектаў, выкарыстанню сучасных матэрыялаў і перадавых тэхналогій.
Упэўнены, што ваша штодзённая праца, прафесіяналізм і майстэрства будуць садзейнічаць дынамічнаму развіццю ўсяго будаўнічага комплексу раёна.
Жадаем вам поспехаў у рабоце, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай усё створанае вашымі рукамі радуе нас доўгія гады! Няхай вашы прафесіяналізм і высокая самааддача дапамагаюць раёну з кожным годам станавіцца ўсё больш утульным і прыгожым!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!
Ад імя Прэзідыума Савета Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і сябе асабіста шчыра віншую вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Прафесія будаўніка – адна з самых мірных, ганаровых і высакародных, яна шырока запатрабаваная ў грамадстве. Ва ўсе часы будаўнікі былі і застаюцца вернымі сваім працоўным традыцыям, у аснове якіх закладзены адзінства слова і справы, рабочая салідарнасць і стваральная праца.
Дзякуючы будаўнікам людзі маюць свой дом, надзею на мірнае заўтра. Вашымі рукамі рэалізуюцца буйныя інвестыцыйныя праекты, узводзяцца прамысловыя і грамадзянскія аб’екты, будуюцца дарогі, масты, добраўпарадкоўваюцца гарады і вёскі.
Дзякуем вам за самаадданую працу, вернасць прафесіі. Моцнага вам здароўя, удачы, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў у высакароднай справе.
Таццяна ЯЦУХНА,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў